Артыкулы: Альбінус / Альбініус Юрый (Albinus / Albinius Georgius)

Альбінус / Альбініус Юрый (Albinus / Albinius Georgius) (пач. 16 ст., Вял. Козьмін, Польшча—10.5.1570) — дзяеч каталіцкай царквы, гуманіст.

Імя ў крыніцах: “Юря Албинуса”[1] і інш.

Паступіў 30.4.1529 у Кракаўскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступені бакалаўра (1530) і магістра вызваленых навук (1531), а пасля 2 гады выкладаў на філасофскім факультэце «Лісты» Цыцэрона (1531) і «Фасты» Авідыя (1532). У Кракаве падтрымліваў добрыя адносіны з пратэстантамі, у тым ліку з заможнымі мяшчанамі Бонерамі.

У 1533 пакінуў універсітэт.

Натарый пры віленскай курыі (1535—1536).

Плябан у Любзыне (1540), канонік пры касцёле Марыі Магдаліны ў Познані (1541—1546).

У 1539 вучыўся ў Падуанскім універсітэце, дзе атрымаў ступені доктара права (1540) і тэалогіі.

З 1540 кантар у складзе віленскай капітулы.

У складзе луцкай капітулы канцлер (1541—1542), генеральны афіцыял (1541—1544), архідыякан (1541), генеральны вікарый (1542). Удзельнічаў у Луцкім сінодзе 1542.

Плябан у Янаве з 1541, Чарнаўчыцах (1543), Коўне (1546—1568). У 1543 аддаў Чарнаўчыцкую плябанію ў 3-гадовае трыманне ксяндзу з Коцка Андрэю Білінскаму.

У 1547 абмяняў сваі бенефіцыі (янаўскі плябан, луцкі архідыякан) на пасаду віленскага суфрагана, тытулярны біскуп метанскі (пасвечаны ў 1551).

Удзельнічаў у Віленскім сінодзе 1555.

Пад уздзеяннем пратэстанцтва меркаваў пра ўвядзенне польскай мовы ў каталіцкае богаслужэнне, што выклікала супрацьдзеянне Віленскай капітулы, з якой стала варагаваў.

Выдаў некалькі твораў антычных пісьменнікаў, зборнікі ўласных вершаў «Decasticha novem musarum natali Christi congratulantium» (Кракаў, 1531), «Piae meditationes stichologia» (Кракаў, 1560). Валодаў значным кнігазборам, які ўвайшоў у склад бібліятэкі Віленскай акадэміі.

Падрабязнасці:

Kurczewski  KsAlbinus Jerzy // Podręczna Encyklopedya Kościelna. Tom I—II. Warszawa, 1904. S. 112.

Kurczewski J. Kościół zamkowy, czyli katedra wileńska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Wilno, 1908. Cz. 1.

Kurczewski J. Biskupstwo Wileńskie… Wilno, 1912.

Baran CzesławAlbinius, Albinus, Jerzy // EK. Tom I. S. 310—311.

Ališauskas Vytautas, Jaszczołt Tomasz, Jovaiša Liudas, Paknys Mindaugas. Lietuvos katalikų dvasininkai XIV—XVI a. Vilnius: Aidai, 2009. P. 189—192.

© Валерый Пазднякоў, 2018


[1] КМФ-18.1.84.192. 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.