Артыкулы: Судзімонт Доргевіч

Судзімонт Доргевіч(?—пасля 15.8.1434) — дзяржаўны дзеч ВКЛ. Чашнік в.кн. Вітаўта з 1409, стараста крэўскі з 1433.

З панскага роду уласнага герба (нашчадкаў Сірпуця?), аднак яго сыны мелі герб «Трубы».

Бацька: Доргі (удзельнічаў у заключэнні Віленска-Радамскай уніі 1401).

У 1431 пасол в.кн. Свідрыгайлы да польскага караля Уладзіслава ІІ (Ягайлы). Удзельнічаў у заключэнні 1.9.1431 перамір’я ў Чартарыйску, якім завяршылася Луцкая вайна 1431. Удзельнічаў у заключэнні Скірстымонскага дагавора 1432 з Лівонскім ордэнам. Пасля прыходу да ўлады в.кн. Жыгімонта Кейстутавіча (1432) стаў на яго бок. Як стараста крэўскі ўдзельнічаў у заключэнні Гарадзенска-Троцкай уніі 1432—1433. У 1434 адзін з паслоў в.кн. Жыгімонта на перагаворах з Нямецкім ордэнам у Рацёнжку.

Маёнткі меў каля Крэва (Хожава, Талятава, Палачаны, Лучаны).

Сыны: Алехна Судзімонтавіч, Мікалай Кміта (?—каля 1461), Ян.

Падрабязнасці:

Полехов Сергей. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. М.: Индрик, 2015. 711 с., ил.

Korczak Lidia. Sudymunt Dorgiewicz h. własnego // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 353—354.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.