Артыкулы: Сулістроўскі Тадэвуш
Сулістроўскі Тадэвуш (каля 1745—15.9.1791) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
З шляхецкага роду герба «Любіч».
Бацька: Міхал (?—да 6.3.1761), стольнік ашмянскі. Маці: Іаана з Білевічаў (?—не пазней 1790). Брат: Ігнацій.
У 1764 удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Далучыўся да Барскай канфедэрацыі. З 1776 шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1781—1782 член задворнага асэсарскага суда, у 1782—1784 і 1786—1788 член Пастаяннай Рады.
Пасол на соймы 1776, 1782.
Кавалер ордэна св. Станіслава (1784)
Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Камаі, Жукаўшчына, Казінец, Чарняты і інш.).
Памёр у Вішневе. Пахаваны ў Камайскім касцёле Яна Хрысціцеля.
Жонка (шлюб 5.3.1777 у Вільні): Брыгіда Іаана з Лапацінскіх (1759—1814).
Сын: Юзаф (?—1815), камер-юнкер цара Аляксандра І.
Дочкі: Барбара (муж: Даніель Альшына Бучынскі, чашнік ашмянскі); Разалія (?—1833; муж: Вінцэнт Барткевіч, віцэ-маршалак Завілейскага павета).
Падрабязнасці:
Aftanazy Roman. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wydanie drugie przejrzane i uzupełnione. Tom 4. Województwo wileńskie. Wrocław; Warszawa; Kraków: Ossolineum, 1993. 551 s., il., mapy.
Haratym Andrzej. Sulistrowski Tadeusz // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 492—493.
© Валерый Пазднякоў, 2019
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


