Артыкулы: Стравінскі Эразм Янавіч
Стравінскі Эразм Янавіч (?—да 31.7.1631) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
З шляхецкага роду герба «Суліма». Бацька: Ян Матыясавіч, паборца троцкі ў 1567—1568, суддзя гродскі троцкі ў 1583—1585. Браты: Бальтазар (?—да 23.3.1633); Яраш Максімілян (?—1620), ротмістр каралеўскі, стараста рагачоўскі з 1615; Крыштаф (?—1624), троцкі земскі падсудак у 1617—1623, суддзя ў 1623—1624.
У маладосці служыў у войску, удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582, у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629. З 1608 удзельнічаў у выправе Яна Пятра Сапегі ў Маскоўшчыну для падтрымкі Лжэдзмітрыя ІІ. У 1612 быў у складзе гарнізона ў Крамлі, які капітуляваў перад войскам князя Дзмітрыя Пажарскага, знаходзіўся ў палоне да 1619.
Пісар гродскі кіеўскі ў 1585—1589, войт кіеўскі з 1593, паборца троцкі ў 1597, канюшы троцкі ў 1598—1631, падкаморы ноўгарад-северскі і чарнігаўскі з 1623.
Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1601 і 1628.
Маёнткі ў Троцкім і Ноўгарад-Северскім паветах.
Жонка: Раіна Дзмітрыўна з Шаставінскіх (Шаставіцкіх).
Дочкі: Ева (муж: Ян Кунінскі, падкаморы старадубскі); Кацярына (муж: Ян Вацлаў Карскі, стольнік ноўгарад-северскі); Алена (муж: Ольбрыхт Гарабурда).
Падрабязнасці:
Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom III. Ziemie ruskie. Zeszyt 4. Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV—XVIII wieku. Spisy / Opacowali Eugeniusz Janas i Witold Kłaczewski. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. 344 s.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom II. Województwo trockie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrzej Haratym przy współpracy Andreja Macuka i Jaugiena Aniszczanki. Warszawa: DiG, 2009. 687 s.
Haratym Andrzej. Strawiński Erazm (Erazmus) // Polski Słownik Biograficzny. 2007. Zeszyt 181 (T. 44/2).S. 280—281.
© Валерый Пазднякоў, 2019
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


