Артыкулы: Стравінскі Станіслаў

Стравінскі Станіслаў (?—пасля 1773) — ваенны дзеяч ВКЛ.

З шляхецкага роду герба «Суліма». Бацька: Францішак Тадэвуш.

Належаў да кліентаў Чартарыйскіх.

Ротмістр старадубскі.

Улетку 1769 далучыўся да Барскай кафедэрацыі, калі ў ВКЛ увайшлі войскі Францішка і Казіміра Пуласкіх. Атрымаў ранг палкоўніка. Ад К.Пуласкага атрымаў 15.8.1771 у Чэнстахове прыказ выкрасць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і кіраваў 3.11.1771 няўдалым замахам на караля ў Варшаве. Соймавы суд 28.8.1773 прысудзіў С. завочна да смяротнага пакарання. Лёс С. пасля замаха невядомы.

Меў фальварак Янавічы ў Новагародскім павеце.

Падрабязнасці:

Kriegseisen Wojciech. Strawiński Stanisław // Polski Słownik Biograficzny. 2007. Zeszyt 181 (T. 44/2). S. 290—292.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.