Артыкулы: Алманайціс Віцяніс (Almonaitis Vytenis)
Алманайціс Віцяніс (Almonaitis Vytenis) (нар. 13.4.1963, г. Каўнас, Літва) — літоўскі гісторык. Доктар філасофіі (1997).
У 1981 скончыў з залатым медалём 12-ю сярэднюю школу Каўнаса. У 1983—1989 вывучаў гісторыю ў Віленскім універсітэце. У 1990—1992 працаваў асістэнтам кафедры гісторыі факультэта гуманітарных навук Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, вёў семінары па гісторыі Літвы. У 1992—1997 вывучаў гуманітарныя навукі ва Універсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе і Інстытуце гісторыі Літвы ў Вільні ў ходзе навучання ў дактарантуры. 17.6.1997 абараніў доктарскую дысертацыю «Палітычнае і грамадскае становішча ў Жамойці ў канцы XIV—пачатку XV ст.» (навуковы кіраўнік — Эдвардас Гудавічус). З 1997 старшы асістэнт кафедры гісторыі факультэта гуманітарных навук Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, з 2001 дацэнт.
Даследуе гісторыю Літвы 14—15 ст., замкі Нямецкага ордэна ў Літве, гістарычную геаграфію Літвы 13—16 ст. Выдаў кнігі «Палітычнае становішча Жамойці ў 1380—1410 гг.» («Žemaitijos politinė padėtis 1380—1410 metais». Каўнас, 1998), «Заходняя Літва ў XIII—XV стагоддзях» («Vakarų Lietuva XIII—XV amžiuje». Каўнас, 2013). Аўтар шматлікіх навукова-папулярных і краязнаўчых прац.
© Валерый Пазднякоў, 2019
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


