Артыкулы: Агурцэвічы

Агурцэвічы — мяшчане Вільні, дзеячы грэка-каталіцкай царквы.

Ян Агурцэвіч (?—31.1.1687) — віленскі мешчанін. У 1649[1]—1656 віленскі радца, прысягнуў цару пасля захопу ім Вільні[2]. У 1658 г. выехаў у Каралявец[3]. Потым бурмістр у 1665[4]—1684[5].

З маладосці спрыяў уніятам. Пабудаваў у Троіцкай царкве алтар блажэнага Іасафата Кунцэвіча, падараваў манастыру сярэбраную пазалочаную чашу, адрамантаваў дах царквы[6].

У 1676 фінансаваў пераліўку вялікага звона “Лебедзь” для ўніяцкай Троіцкай царквы і адліўку ашчэ аднаго[7].

У 1687 перадаў Троіцкаму манастыру камяніцу (Агурцэвічаўская)[8].

Завяшчаў Троіцкаму манастыру 20 тыс. злотых[9].

Дзеці: Іасафат (базыліянін), Сімяон (базыльянін), Андрэй (бурмістр), Кацярына (Тымінская), …

Пра яго: АСД.10, с. 83—91. АВАК. Т. 9. С. 255, 447, 479, 512. Т. 10. С. 299, 311, 405—406, 414.

Іасафат (?—28.5.1692) — базыліянін. Сын Яна. Прапаведнік, паэт, выкладчык рыторыкі ва Уладзімірскім калегіуме. Архімандрыт Гарадзенскага Барыса-Глебскага манастыра ў канцы 17 ст. Зафіксаваў у Метрыцы ВКЛ прывілей Уладзіслава IV на 2 валокі ў Бакштах і ўзяў адпаведную выпіску 28.9.1690. Не здолеў адбудаваць манастыр пасля заняпаду. Пасля прапаведнік у Супраслі, дзе і памёр.

Пра яго: АСД.9, с. 444, 447.

Ґіль Анджей, Скочиляс Ігор. Пастирські візитації володимирських владик кінця XVII—початку XVIII століть // Дрогобицький краєзнавчий збірник. Випуск XVI. Дрогобич: Коло, 2012. 614 с. 300 (+е). С. 204—228.

Балик Борис І., ЧСВВ. «Катафальк чернечий» Василіян ХVII—ХVIII ст. (Рукописна збірка життєписів Василіян). (Закінчення)// Записки Чина Св. Василія Великого. Секція II. Том XII (XVIII). Вип. 1—4. (=Analecta Ordinis S. Basilii Magni. Sectio II. Vol. XII (XVIII). Fasc. 1—4. Occasione sacri millennii Rus’-Ucrainae 988—1988. Romae, 1985. С. 278—279.

Сімяон Агурцэвіч (20.8.1654, г. Вильня—13.6.1698) — базыльянін. Сын Яна і Марыі, дачкі Мікулы Скуміна. У юнацтве ўступіў у базыльянскі ордэн. З 1677 вучыўся ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме, дзе 12.8.1682 атрымаў ступень доктара філасофіі і тэалогіі. Быў вікарыем у Жыровічах. Ігумен Віленскага Троіцкага манастыра (з 1686[10]). На базыльянскай купітуле ў Новагародку ў 1686 абраны натарыем (пісарам) капітулы, потым — протасакратаром ордэна. На на капітуле 1690 у Менску абраны кансультарам (райцам) і протаархімандрытам (галавой) базыльянскага ордэна. З 1692 архімандрыт гарадзенскі (пасля смерці свайго брата Іасафата); пабудаваў у Гарадзенскім манастыры новы манастырскі корпус (з дрэва), адрамантаваў царкву. Перад 1696 прэзбітэр царквы ў мястэчку Ліпск Каралеўскі ў Гарадзенскім пав., у 1696 — прэзбітэр царквы ў мястэчку Ліпск Храптовічаўскі (Галынка)[11] (ці ён гэта?). Быў кандыдатам (поруч з Іасафатам Гутаровічам) на годнасць смаленскага архіепіскапа пасля смерці Юрыя Малеўскага. Памёр у мястэчку Суботнікі ад перуна.

Пра яго:

АВАК. Т. 9. С. 259, 523. Т. 11. С. 255—257, 259, 327, 333, 342.

АСД. Т. 9. С. 309—311, 444—445, 447. Т. 10. С. 82, 84. Т. 12. С. 121, 126—131, 136—138, 143, 186, 188. Т. 13. С. 16.

Ґіль Анджей, Скочиляс Ігор. Пастирські візитації володимирських владик кінця XVII—початку XVIII століть // Дрогобицький краєзнавчий збірник. Випуск XVI. Дрогобич: Коло, 2012. 614 с. (С. 204—228).

Андрэй Агурцэвіч (?—пасля 1703) — віленскі лаўнік у 1683—1687[12], райца і правізар шпітальны ў 1693[13], бурмістр у 1697[14]—1702[15]. Сын Яна.

Пра яго: АСД.10, с. 84, 88, 90, 114, 139; 12, с. 137, 146.

АВАК.8, с. 143; 9, с. 247, 252, 253, 255, 263, 277, 435, 447.

Кацярына Агурцэвічоўна (?—?) — жыла ў 17—18 ст. Дачка Яна. Падчашына віленская[16] (трэба: вялюньская). Першы муж: Якуб Сакалоўскі, райца віленскі; другі муж: Ян Караль Тымінскі, падчашы вялюньскі (памылкова: віленскі)[17].

Эльжбета Агурцэвічоўна (?—?) — жыла ў 17—18 ст. Муж: Андрэй Асіповіч, купец, райца віленскі ў 1693[18].

Марта Агурцэвічоўна (?—?) — жыла ў 17—18 ст. Бурмістранка віленска, у 1674 была заручана за Юзафа Касабуцкага[19].

Крысціна Агурцэвічоўна (?—?) — жыла ў 17—18 ст. Дачка Яна. Першы муж: Марцін Міхневіч, падстолі дорпацкі; другі муж: Ян Расахацкі, мечнік браслаўскі. Удава 28.8.1702[20].

Бенядзікта Агурцэвічоўна (?—?) — базыльянка, манашка Віленскага Троіцкага манастыра ў 1695[21].

Канстанцыя Агурцэвічоўна (?—?) — жыла ў 17 ст.[22]

Януарый Агурцэвіч (?—?) — базыльянін. Прапаведнік Віленскага Троіцкага манастыра ў 1689[23]. Старшы (ігумен) Віленскага Троіцкага манастыра ў 1694—1698[24]. Стаў апастатам і збег у Інфлянты.

Пра яго: АСД.10, с. 49, 80—81, 143; 12, с. 134.

АВАК. Т. 8, с. 604. Т. 9. С. 55. Т. 10. С. 436. Т. 11. С. 259, 267—269, 275, 277—278.

2-і Януарый (каля 1664, г. Вільня—19.4.1729) — базыльянін. Бацькі: Мікалай і Ганна Агурцэвічы. У 18 год уступіў у базыліянскі ордэн, навіцыят праходзіў у Быценьскім манастыры. Каля 1682 накіраваны на атрыманне вышэйшай адукацыі ў папскі калегіум у Брунсбергу. Захаваўся рукапісны канспект лекцый «Fons moralium ex variis sacrarum scripturarum, ss. Partum, interpraetum, concionatorum theologorum oriundus…», якія ён слухаў у Брунсбергу. Быў натарыем 23-й кангрэгацыі базыліян у Жыровічах у 1694. Каля 1699—1700 накіраваны ў базыліянскі манастыр ва Уладзіміры, дзе стаў рэктарам калегіума (быў ім яўшчэ ў 1711). Недзе ў гэты час прызначаны Львом Кішкам ігуменам Зімнаўскага манастыра. Каля 1702 стаў намеснікам і візітатарам Уладзіміра-Берасцейскай епархіі (выконваў абавязкі ў 1703—1705). Удзельнічаў у Замойскім саборы 1720. З 1712 архімандрыт Дзерманскага і Дубнаўскага манастыроў на Валыні[25].

Пра яго: Ґіль Анджей, Скочиляс Ігор. Пастирські візитації володимирських владик кінця XVII—початку XVIII століть // Дрогобицький краєзнавчий збірник. Випуск XVI. Дрогобич: Коло, 2012. 614 с. (С. 204—228).

Мікалай Агурцэвіч (?—?) — член віленскага старшага брацтва ў канцы 17 ст. Віленскі райца ў 1667[26]—1672[27], бурмістр у 1678[28]—1684[29]—1685[30].

Пра яго: АСД.10, с. 138; АВАК. Т. 9. С. 208, 218, 232, 252, 253, 255. Т. 10. С. 387, 413.

Васіль (?—?) — віленскі мешчанін у 1660-х г.

Пра яго: АВАК. Т. 9. С. 201, 206.

Падрабязнасці:

На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. 469 с., іл.

© Валерый Пазднякоў, 2019


[1] АВАК. Т. 9. С. 479.

[2] Герасимова Ирина Валерьевна. Вильна под властью русского царя (1655—1661): судьба города и горожан. Специальность 07.00.02 Отечественная история. Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. СПб., 2012. С. 57.

[3] Герасимова Ирина Валерьевна. Вильна под властью русского царя (1655—1661): судьба города и горожан. Специальность 07.00.02 Отечественная история. Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. СПб., 2012. С. 114.

[4] АВАК. Т. 10. С. 299.

[5] АВАК. Т. 9. С. 255.

[6] АСД.10, с. 83.

[7] На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. С. 137; АСД.10, с. 83; Brensztejn М. Zarys dziejów ludwizarstwa... S. 73.

[8] На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. С. 145.

[9] На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. С. 161; АСД. Т. 10. С. 83—91.

[10] На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. С. 385; АВАК. Т. 9. С. 259.

[11] Лісейчыкаў Д. В. Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 16. Мінск: НГАБ, 2018. С. 94—96.

[12] АВАК. Т. 9. С. 247, 252—253, 255, 263.

[13] АВАК. Т. 9. С. 277.

[14] АВАК. Т. 8. С. 143.

[15] АВАК. Т. 9. С. 447.

[16] АСД. Т. 10. С. 89—90.

[17] АВАК. Т. 9. С. 262, 447.

[18] АВАК. Т. 9. С. 259, 276—278.

[19] АВАК. Т. 9. С. 510—511.

[20] АВАК. Т. 9. С. 447.

[21] АВАК. Т. 11. С. 271.

[22] На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. С. …

[23] АВАК. Т. 11. С. 259.

[24] На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. С. 385.

[25] На перехресті культур. Монастир і храм Пресвятоï Трійці у Вільнюсі. Колективна монографія. Vilnius: Vilnius University Press, 2017. С. 129.

[26] АВАК. Т. 9. С. 208.

[27] АВАК. Т. 9. С. 232.

[28] АВАК. Т. 10. С. 413.

[29] АВАК. Т. 9. С. 252—253, 255.

[30] Urbanavičius Agnius. Vilniaus naujieji miestiečiai 1661—1795 metais. Sąrašas. Vilnius: LII leidykla, 2009. P. 127.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.