Артыкулы: агульназемскія прывілеі
агульназемскія прывілеі — прававыя акты ВКЛ, якія рэгулявалі прававыя адносіны на ўсёй тэрыторыі ВКЛ.
Выдаваліся вял. князямі літоўскімі. Мэтай выдачы А.п. было ўмацаванне прававых, палітычных і гаспадарчых пазіцый шляхты ВКЛ за кошт інш. саслоўяў. Першыя А.п. забяспечвалі перавагу ў паліт. жыцці за шляхтай каталіцкага веравызнання. Найб. значэнне мелі прывілеі 1387, 1413, 1432, 1434, 1447, 1492, 1501, 1506, 1522, 1529, 1547, 1551, 1563, 1564, 1565, 1568 (пра кожны гл. асобны артыкул). Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 абраныя манархі Рэчы Паспалітай выдавалі прывілеі з пацвярджэннем правоў ВКЛ і шляхты, гэтыя акты насілі ў асноўным фармальны характар.
Падрабязнасці:
Помнікі права Беларусі XIV—XVI стст.: агульназемскія прывілеі і акты дзяржаўных уній. Мн., 2015.
© Валерый Пазднякоў, 2019
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


