Артыкулы: Ашмянскі кляштар францысканцаў

Ашмянскі кляштар францысканцаў — адзін з найстаражытных кляштараў ВКЛ. Знаходзіўся ў мясцовасці Старая Ашмяна побач з горадам Ашмяны.

Вядомы з 1398, калі першы біскуп віленскі Андрэй у сваім тастаменце (ад 27.11.1398) запісаў грошы віленскім кафедаральнаму касцёлу і касцёлу св. Ганны, кляштарам францысканцаў у Вільні, Ашмянах, Лідзе, Быстрыцы і Медніках[1].

Віленскі стараста Манівід (Войцех) 24.7.1407 запісаў кляштару 2 падданых у в. Мірклішкі з іх павіннасцямі[2].

Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч 24.9.1432 падараваў кляштару 3 даннікаў[3].

У 1444 даў фундуш кляштару Юрый Петкавіч з Жупранаў (Georgius filius Pietcowicz de Zuprany) з сынамі Буткам і Івашкам[4].

У сярэдзіне 15 ст. пан Андрэй, або Грымка, Сурвілавіч (dominus Andreas alias Hrimko Surwiłowicz) з жонкай Даратэяй даў фундуш кляштару[5].

У 1505 фундуш кляштару даў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Аляксандр, але гэты дакумент бліжэй невядомы[6].

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштарные пабудовы былі драўляныя. Магчыма, у 16—17 ст. пабудаваны каменны касцёл. Кляштар апісаны ў інвентары 1585. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 у 1655 кляштар амаль цалкам разбураны[7]. У 1822 пабудаваны новы каменны касцёл зальнага тыпу[8]. Кляштар зачынены ўладамі ў 1845. Касцёл захаваўся ў выглядзе руінаў.

Падрабязнасці:

Jankowski Czesław. Powiat oszmiański. Materjały do dziejów ziemi i ludzi. Część pierwsza. Petersburg; Kraków, 1896. S. 14—15, 49—50.

Kantak Kamil X. Franciszkanie polscy. Tom I. 1237—1517. Kraków, 1937. XV, 443 s.

Kantak Kamil X. Franciszkanie polscy. Tom II. 1517—1795. Kraków, 1938. XIII, 504 s.

Кушнярэвіч Аляксандр, Брыль Антон Францішак. Готыка ў Ашмянах // БГЧ. 2010. № 10. С. 24—25, іл.

Юрша Василий. Ошмянский край. Том 2. Ксендзы и костелы. Мн.: Издатель Змицер Колас, 2016. 543 с., ил.

© Валерый Пазднякоў, 2020


[1] Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Tom I (1387—1507) / Wydali ks. Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. W Krakowie, 1932. (Wydawnictwa Komsji Historycznej Pol. Akademji Umejętności Nr 81). № 33.

[2] Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Tom I (1387—1507) / Wydali ks. Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. W Krakowie, 1932. (Wydawnictwa Komsji Historycznej Pol. Akademji Umejętności Nr 81). № 46.

[3] Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Tom I (1387—1507) / Wydali ks. Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. W Krakowie, 1932. (Wydawnictwa Komsji Historycznej Pol. Akademji Umejętności Nr 81). № 127; Полехов Сергей. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. М.: Индрик, 2015. С. 282.

[4] Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Tom I (1387—1507) / Wydali ks. Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. W Krakowie, 1932. (Wydawnictwa Komsji Historycznej Pol. Akademji Umejętności Nr 81). № 180; Полехов Сергей. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. М.: Индрик, 2015. С. 286, 626.

[5] Полехов Сергей. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. М.: Индрик, 2015. С. 600.

[6] Baliński Michał, Lipiński Tymoteusz. Starożytna Polska pod względem historycznym, jeograficznym i statystycznym opisana. Tom III. Warszawa: Nakład i druk S.Orgelbranda, 1846.S. 219.

[7] Jankowski Czesław. Powiat oszmiański. Materjały do dziejów ziemi i ludzi. Część pierwsza. Petersburg; Kraków, 1896. S. 50.

[8] Baliński Michał, Lipiński Tymoteusz. Starożytna Polska pod względem historycznym, jeograficznym i statystycznym opisana. Tom III. Warszawa: Nakład i druk S.Orgelbranda, 1846.S. 219.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.