Артыкулы: Скшыпэк Юзаф (Skrzypek Józef)


Скшыпэк Юзаф (Skrzypek Józef) (17.9.1905, Крыстынопаль, Сокальскі пав.—29.6.1974) — польскі гісторык. Доктар габілітаваны (1949), дацэнт (1955), прафесар надзвычайны (1959), прафесар звычайны (1967).

Скончыў гімназію ў Тарнопалі, Універсітэт Яна Казіміра ў Львове (1929), дзе атрымаў ступень доктара (1932). З 1936 у Варшаве. Узначальваў аддзел вывучэння навейшай гісторыі Польшчы Інстытута Юзафа Пілсудскага. Сакратар рэдакцыі часопіса “Niepodległość” (1937—1939). У 1945—1946 віцэ-дырэктар Камітэта перасялення г. Варшавы, у 1946—1947 рэферэнт у Міністэрстве замежных спраў. У 1949—1950 галоўны дырэктар Галоўнай дырэкцыі бібліятэк Міністэрства асветы. У 1950—1953 узначальваў Аддзел гісторыі ў Дзяржаўнай вышэйшай школе педагагічнай. З 1953 працаваў у Гістарычным музеі г. Варшавы, з 1954 у Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры, з 1957 у Вайсковай акадэміі палітычнай. З 1959 узначальваў Працоўню гісторыі польскай прэсы ХІХ і ХХ стагоддзяў Польскай акадэміі навук.

Працы:

Skrzypek Józef. Zygmunt Luksemburski i jego polityka wobec Polski w latach 1386—1399 // Sprawozdania Towarzystwa Naukowego we Lwowie. (1932) [1933]. 12. 3. S. 183—190.

Skrzypek Józef. Usunięcie Fedora Koriatowicza z Podola w 1393 r. // Prace historyczne w 30-lecie działalności profesorskiej Stanisława Zakrzewskiego. Kraków, 1934 [1936]. S. 315—320.

Skrzypek Józef. Południowo-wschodnia polityka Polski od koronacji Jagiełły do śmierci Jadwigi i bitwy nad Worskłą (1386—1399). Lwów, 1936.

Materiały do bibliografii historii obrony Lwowa i województw południowo-wschodnich. Cz. I. Lwów, 1935.

Skrzypek Józef. Bitwa pod Nikopolis (25 września 1396) // Przegląd Historyczno-Wojskowy. 1936. 6.

Skrzypek Józef. Bitwa nad rzeką Świętą // Kwartalnik Historyczny. 1938 (wraz z S. Zakrzewskim).

Skrzypek Józef. Studia nad pierwotnym pograniczem polsko-ruskim w rejonie Wołynia i grodów czerwieńskich. Warszawa, 1962. 176, [3] s.

Skrzypek Józef. Bibliografia pamiętników polskich do 1964 r. Wrocław, 1976.XVII, [1], 523, [2] s.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.