Артыкулы: Скірмунт Адам
Скірмунт Адам (?—каля 1820) — дзяржаўны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Дуб» («Прыяцель» зменены). Бацька: Міхал Скірмунт, стараста васількаўскі.
Пінскі канюшы ў 1765—1772, суддзя гродскі ў 1772—1773, суддзя земскі ў 1773—1792, войт у 1773—1792, суддзя зямянскі ў 1792—1794.
Пасол на сойм 1773—1775, прызначаны ў дэпутацыю па разлічэнні Скарбовай камісіі ВКЛ. У 1775 абраны адным з членаў соймавага суда. Быў абраны ў некалькі камсій, у тым ліку камісію па разліку з даўгамі Радзівілаў. Сойм 1776 прызначыў С. ў камісію па ўладкаванні маёнткаў Радзівілаў. Каралеўскі асэсарскі суд у 1781 прызначыў С. у камісію па ўладкаванні Берасцейскай эканоміі. Удзельнічаў у абранні ў 1788 і 1790 паслоў на Чатырохгадовы сойм. Быў паслом на Гарадзенскі сойм 1793. У 1794 абраны ў Сталую Раду.
Удзельнічаў у пабудове Агінскага канала. Уласным коштам уладкоўваў участак Гараваха—Вяляцічы (1790). У 1792 асэсарскі суд разглядаў скаргу мяшчан Пінска на С. і інш., якія парушылі правы пінскай магдэбургіі.
Удзельнічаў у 1774 у складанні інвентара Пінскага калегіума езуітаў пасля скасавання ордэна езуітаў (1773).
Валодаў часткай маёнтка Плотніца (Пінскі пав.).
Трымаў Крывое Сяло, Плешчычы, Аснежыцы (Пінскі пав.)
Трымаў у заставе ад гетмана Міхала Казіміра Агінскага маёнтак Судча (1788).
Меў ордэн св. Станіслава (1790).
Падрабязнасці:
Zielińska Ewa. Skirmunt Adam // PSB. 38/2. S. 173—174.
Смалянчук Алесь. Род Скірмунтаў у беларускай гісторыі // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 2004. 21. С. 169—177.
Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej. Część V. Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa brzeskolitewskiego. Tom 3 / Redakcja naukowa Dorota Piramidowicz. Opracowłi: Katarzyna Kolendo-Korczak, Zbigniew Michalczyk, Anna Oleńska, Dorota Piramidowicz, Katarzyna Uchowicz, Marcin Zgliński. Kraków, 2016.
Смалянчук Аляксандр. Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. 693 с., іл. (С. 43—46).
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom VIII. Ziemia brzeska i województwo brzeskie. XIV—XVIII wiek / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz, Tomasz Jaszczołt, Andrej Radaman, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrej Macuk, Adam Danilczyk, Andrzej Haratym. Warszawa: Instytut Historii PAN, 2020. 405 s.
© Валерый Пазднякоў, 2025
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


