Артыкулы: Сінглетан Рышард

Сінглетан Рышард (Singleton / Singletonius Richard) (каля 1565, графства Ланкашыр, Англія—13.4.1602) — філосаф, педагог.

З-за пераследу католікаў урадам Лізаветы І пакінуў Англію. Вучыўся ў Рэймсе і Рэне (?). 19.3.1584 уступіў у ордэн езуітаў. Навіцыят скончыў у Неапалі. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Неапалі (1584—1587) і Рыме (1587—1591). Святар з 1590. З 1591 у Рэчы Паспалітай. У Віленскай акадэміі пад кіраўніцтвам Марціна Сміглецкага год рыхтаваўся да выкладчыцкай дзейнасці. У канцы 1591 атрымаў ступень магістра філасофіі. У 1592--1595 выкладаў філасофію ў Брунсбергу (захаваліся рукапісныя курсы С. па філасофіі прыроды і метафізіцы). У 1596—1597 выкладаў тэалогію маральную і палемічную ў Пултуску, у 1598—1599 — тэалогію дагматычную ў Познані. У 1600 у Віленскай акадэміі атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 1600—1602 выкладаў у Вільні тэалогію дагматычную. У 1601 звярнуўся да генерала ордэна Аквавівы за дазволам вярнуцца ў Англію, але неўзабаве памёр.

Ведаў мовы англійскую, італьянскую, лацінскую, грэчаскую, крыху польскую.

Падрабязнасці:

Darowski Roman. Singleton Ryszard (Richard) // PSB. Т. 37/5. S. 545—546.

Darowski Roman. Ryszard Singleton SJ (1566—1602), pierwszy profesor filozofii w Braniewie // Studia Philosophiae Christianae. 1981. T. 17. Z. 2. S. 41—56.

Darowski Roman. Richard Singleton S.I. (1566—1602), First Professor of Philosophy at Braniewo // Gregorianum. 1981. T. 62. Fasc. 1. P. 159—172.

Darowski Roman. Filozofia w szkołach jezuickich w Polsce w XVI wieku. Kraków, 1994.S. 102—113.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.