Артыкулы: Барч (Bartsch) Ігнат
Барч (Bartsch) Ігнат (27.7.1697, Клодзка, Польшча—5.7.1753), сталяр і разьбяр па дрэве. З 1720 езуіт. У 1725—28 працаваў у езуіцкім калегіуме ў Берасці. З 1731 жыў у Вільні і працаваў пры касцёле св. Яна. Рабіў мэблю для касцёла, удзельнічаў у аздабленні інтэр’ера, тэатральнай залы, фізічнай лабараторыі і б-кі Віленскай акадэміі.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


