Артыкулы: Баршч Ежы

Баршч Ежы (27.4.1677, г. Нясвіж—3.3.1743), дзеяч каталіцкай царквы. У 1692 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прэфект школы ў Гародні (1710—11, 1712—13), прэфект філасофіі ў Пултуску (1711—12), прафесар трэцяй тэалагічнай лекцыі ў Віленскай акадэміі (1713—16), прэфект школы ў Дынабургу (1720—22), рэктар і магістр навіцыята ў Вільні (1725—31), галава Літ. правінцыі ордэна езуітаў (1731—35), прэпазіт дома прафесаў у Вільні (1735—38), рэктар трэцяй прабацыі ў Вільні (1738—41), рэктар калегіума ў Віцебску (1741—43). Быў дэлегатам на 16-й генеральнай кангрэгацыі ордэна езуітаў у Рыме ў 1730—31. Быў вядомым прапаведнікам, выдаў шмат сваіх прамоў. Пакінуў рукапісныя курсы філасофіі і рыторыкі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.