Артыкулы: Андрэй Мацкавіч / Мацкевіч
Андрэй Мацкавіч / Мацкевіч (?—1542) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Касцеша». Бацька: Мацка Андрушкавіч, гаспадарскі дваранін. Брат: Шымка Мацкавіч (?—да 31.5.1541 або да 5.3.1545).
У 1512 пісар кашталяна троцкага, старасты жамойцкага Станіслава Янавіча (Кезгайлы). Гаспадарскі дваранін, у 1522 атрымаў ад вкл Жыгімонта Старога 2 пустаўшчыны ў Новагародскім павеце. Цівун магілёўскі ў 1523—1525, гаспадарскі пісар і сакратар у 1524—1532. У 1524 займаўся падрыхтоўкай пасольства да крымскага хана. У 1526 на падставе распараджэння Жыгімонта Старога узяў у часовае кіраванне Крычаўскую воласць ад кн. Васіля Жылінскага, на якога скардзіліся валашане. У 1527 у складзе камісіі, пасланай у Жамойць для перапісу гаспадарскіх маёнткаў. Пісар двароў гаспадарскіх у Жамойці з 1530, займаўся рэвізіяй мясцовых двароў і вёсак, правяраў правы баяраў, займаўся вяртаннем у гаспадарскі скарб захопленых шляхтай маёнткаў. У 1537—1538 склаў рэестр жамойцкіх падаткаплацельшчыкаў (выдадзены ў 2003).
У 1529 у складзе пасольства ў Маскву, у выніку якога была ўтворана сумесная камісія па устанаўленні граніцы паміж Полацкамі і Лукамі (не працавала). У 1530 член камісіі па ўдакладненні гарніц Прусіі і Юрбарскай пушчы. У 1532 прызначаны паслом да крымскага хана Саадат-Гірая (даехаў толькі да Кіева), потым пасол да хана Іслам-Гірая.
Атрымаў у дзяржанне Лейпунскую і Алькеніцкую воласці (да 1534—1541).
Маёнткі: Сваротва (Новагародскі пав.) і інш.; маёнткі жонкі: Вака, Лунна.
Пахаваны ў капліцы Мацкавічаў у Прачысценскім саборы ў Вільні (пасля тут пахавана яго жонка).
Жонка: Багдана Юр'еўна. Яе 2-і муж: Стафан Сапега.
Сыны: Марцін, гаспадарскі дваранін; Васіль, лоўчы гаспадарскі, пасол у Маскву ў 1562 і 1563; Андрэй (?—паміж 1573 і 1575), пісар земскі віленскі з 1566, каралеўскі сакратар; Багдан.
Дочкі: Соф'я (муж: Ян, харужы); Таміла (муж: Ян Мікуліч); Алена (муж: Ян Мантоўт Каблінскі).
Падрабязнасці:
Wiśniewski Jerzy. Mackowicz (rzadko Mackiewicz) Andrzej // Polski Słownik Biograficzny. T. XIX. Wrocław; Warszawa; Kraków; Gdańsk, 1974. S. 95—96.
Любавский Матвей. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. Исторические очерки Матвея Любавского. [М., 1892]. VIII, 884, С, VI с.
Любавский М. Литовско-русский сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. М., 1900. [1], 850, 232, LXXII c.
Kolankowski Ludwik. Zygmunt August wielki książę Litwy do roku 1548. We Lwowie: Nakładem Towarzystwa Dla Popierania Nauki Polskiej, 1913. (=Archiwum Naukowe. Wydawnictwo Towarzystwa Dla Popierania Nauki Polskiej. Dział I. Tom VII. Zeszyt 1). 419 s., 13 tabl.
Pociecha Władysław. Królowa Bona (1494—1557). Czasy i ludzie odrodzenia. Tom III. Poznań: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1958. 263 s., il.
Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralny i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. 255 s.
Mackavičius Andrius. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. / Parengė Konstantinas Jablonskis. Vilnius: Lietuvos istorijos istitutas, 2003. 451 p.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
Груша А.І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV—першай паловы XVI ст. Мінск: Беларуская навука, 2006. 214 с., іл.
© Валерый Пазднякоў, 2026
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


