Артыкулы: Беларускі архідыяканат
Беларускі архідыяканат, адм.-тэр. адзінка каталіцкай царквы. Створаны ў 1619 біскупам віленскім Астафіем Валовічам для кіравання паўн.-ўсх. часткай Віленскай дыяцэзіі. Межы Б.а. дакладна не вызначаны. Цэнтр Б.а. — Абольцы, землі мясцовага парафіяльнага касцёла перададзены на ўтрыманне архідыякана. Кароль Жыгімонт ІІІ 8.3.1623 выдаў дадатковы фундуш архідыякану на плябанію ў Абольцах. Зямельныя ўладанні архідыякана дасягалі 160 дымоў (у т.л. маёнтак Вядзец). У 1639 у Абольцах заснавана пасада суфрагана (дапаможнага біскупа), якая не была спалучана з пасадай архідыякана беларускага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) большая частка Б.а. ў складзе Рас. імперыі (маёнтак Вядзец застаўся ў ВКЛ), з 1783 у Магілёўскай архідыяцэзіі. Скасаваны ў 1848.
Першыя архідыяканы Сівіцкі і Ражнятоўскі ў дакументах называюцца таксама архідыяканамі рускімі (Ражнятоўскі — таксама архідыяканам усёй Русі)[1].
Архідыяканы беларускія[2]: Мікалай Сівіцкі (1627)[3], Ян Хрызастом Ражнятоўскі (1631[4]—1633[5]), Тэадор Скуміновіч (1652—1668), Міхал Абрынскі (1673—1674), Ян Вечаркоўскі (1716), Аляксандр Жаброўскі (1719), Эрнест дэ ля Тур (1730[6]—1744), Антоній Юзеф Жулкоўскі (?—1744[7]), Хрызастом Размятоўскі (1746), Ян з Дзержгава (1754—55), Ян Шумскі (1755[8]—83), Уладзіслаў Ваньковіч (1779—1790[9]), Антоній Маеўскі (1809—1810), Maciej Paweł Możdżeniewski, Матэвуш Ліпскі (1816[10]), Андрэй Александровіч (1819—1820), Казімір Дабкевіч (1832—1848).
Падрабязнасці:
Белы Алесь. Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. Смаленск: Інбелкульт, 2013. С. 197—198.
© Валерый Пазднякоў, 2020
[1] ИЮМ.20.61—102.
[2] Fibek Jan o., kapucyn. Dzieje parafii i klasztorów katolickich na Białorusi. Część I. Diecezja Witebska. Historie parafii i świątyń oraz kościołów klasztornych, wraz z kaplicami i majątkami kościelnymi, w obszarze dzisiejszej Diecezji Witebskiej na Białorusi, na przestrzeni lat: 1396—2016 r. 765 lat od chrztu Mendoga i 630 lat od chrztu Jagiełły. Tom 1. Wschodnia część Diecezji Witebskiej, obszar dawnej diecezji wileńskiej i mohylewskiej, dekanaty: Witebski, Połocki, Lepelski, Orszański. Łomża, 2016. S. 570—573.
[3] ИЮМ.26.112—120.
[4] Описание рукописного отделения Виленской публичной библиотеки. Выпуск второй. Вильна, 1897. № 135. С. 25.
[5] ИЮМ.20.61—102.
[6] Stojek-Sawicka Karolina. Duchowni katoliccy w roli prywatnych nauczycieli i wychowawców na dworze Radziwiłłów nieświeskich w XVIII wieku // Rozprawy z dziejów oświaty. Tom XLV. Warszawa, 2006. S. 228.
[7] Prokop Krzysztof R. Sakry i sukcesja święceń biskupich pasterzy Kościoła wileńskiego z drugiej oraz trzeciej tercji XVIII stulecia // Rocznik Teologii Katolickiej. V. Białystok, 2006. S. 218.
[8] Boberski Wojciech. Maryjne sanktuarium karmelitów w Białyniczach. Architektura i sztuka „Białoruskiej Częstochowy” // Sztuka Kresów Wschodnich. Tom 6. Kraków, 2006. S. 102.
[9] ИЮМ.20.315—343.
[10] Enc. Kat.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


