Артыкулы: Берасцейская грэка-каталіцкая епархія

Берасцейская грэка-каталіцкая епархія, адм.-тэр. адзінка уніяцкай царквы. З канца 16 ст. епіскапы Уладзіміра-Берасцейскай грэка-каталіцкай епархіі насілі тытул «епіскап уладзімірскі і берасцейскі». У 18 ст. тытул «епіскап берасцейскі» мелі дапаможныя епіскапы (суфраганы) Уладзіміра-Берасцейскай епархіі, часткай якой лічылася Б.г.-к.е. Ахоплівала Берасцейскі пав. і Падляшскае ваяв. (без паўн. часткі). У 1772 налічвала 10 дэканатаў (Бельскі, Бяльскі, Берасцейскі, Дарагічынскі, Камянецкі, Кобрынскі, Мельніцкі, Палескі, Пружанскі, Уладаўскі), 268 парафій, 4 базыльянскія манастыры. Кафедра берасцейскіх епіскапаў знаходзілася ў царкве св. Мікалая ў Берасці. Самастойную уніяцкую епархію з цэнтрам у Берасці стварыў у 1797 Павел I (праіснавала да 1839).

Літаратура:

Wereda D. Kolatorowie parafii unickiej diecezji brzeskiej w XVIII wieku // Rozcniki humanistyczne. Historia. 2000. Z.2;

Яе ж. Działalność bractw cerkiewnych w unickiej diecezji brzeskiej w XVIII wieku // Religie. Edukacja. Kultura. Lublin, 2002;

Яе ж. Bazylianie w unickiej diecezji brzeskiej w XVIII wieku // Białoruskie zeszyty historyczne. 2003. Z. 19.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.