Артыкулы: бібліятэка Віленскага кляштара канонікаў латэранскіх

бібліятэка Віленскага кляштара канонікаў латэранскіх. Існавала пры Віленскім кляштары канонікаў латэранскіх з канца 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. Фундатарам б-кі быў прэор кляштара Станіслаў Карыцкі. У 2-й пал. 18 ст. шмат кніг закупіў прэпазіт Рэмігіуш Сабяшчанскі, б-ку ўпарадкаваў прафесар маральнай тэалогіі Вальтэр Урублеўскі. Б-ка атрымлівала кнігі ў падарунак, у т.л. ковенскага падчашыя Юзафа Касакоўскага, віленскага біскупа Давіда Пільхоўскага. У б-ку паступілі кнігі зачыненай у 1832 у Відзах школы канонікаў латэранскіх (часткова перададзены ў Свянцяны, інш. кнігі перайшлі ў Віленскую публічную б-ку). Найстарэйшы візітацыйны вопіс б-кі паходзіць з 1697, калі тут было 251 кніга ў 307 тамах. У 1704—06 у б-цы 324 кнігі ў 363 тамах. Паводле візітацыі 1820, у б-цы было 2197 кніг, гал.ч. 18 ст. Гал. частку кнігазбора скаладалі прапаведніцкія творы Томаша Медзіяланскага, Францішка Рыхлоўскага, Амброжыя Нешпарковіча, Фабіяна Біркоўскага, Пятра Скаргі, Шымона Старавольскага, Яна Вольскага, Ваўжынца Рыдзеўскага, Паўла Качынскага, Юзафа Мэнцінскага, Яцэка Ліберыуша і інш. Было шмат твораў св. Аўгусціна — патрона ордэна канонікаў латэранскіх. Знаходзілася Біблія ў лац. і польскім (пераклад Якуба Вуека) варыянтах, біблійныя каментарыі (у т.л. езуітаў), катэхізісы. Працы па маральнай тэалогіі прадстаўлены творамі Пятра Калета, Іосіфа Моншэйна, Альберта Крэчмара, па дагматычнай і практычнай тэалогіі — творамі Францішка Пшыленцкага. Знаходзіліся працы па гісторыі ордэна канонікаў аўтарства Яна дэ Нігра-Вале, па агульнай гісторыі, філасофіі, кананічнаму і свецкаму праву, матэматыцы, медыцыне, красамоўствутворы палемічнай літаратуры, містычныя і акскетычныя працы (Тамаш Кемпійскі, Ігнацій Лаёла, Людовік дэ Понт), агіяграфія (пра благславёнага Станіслава Казімерчыка, св. Яна Канці, благаславёнага Міхала Гедройца), энцыклапедычныя выданні, слоўнікі і гарматыкі лац., польскай, італьянскай моў. Творы прыгожага пісьменства ў б-цы прадстаўлены толькі кнігамі Джанатана Свіфта, Мацея Сарбеўскага і Адама Нарушэвіча. Пераважала літаратура на лац. і польскай мовах, аднак было некалькі кніг на літоўскай і рас. мовах. Мясцовая спецыфіка выклікала з’яўленне ў б-цы кнігі Яна Кулешы «Вера праваслаўная» (Вільня, 1704). Пасля скасавання кляштара частка яго б-кі перададзена кураторыі Віленскай навучальнай акругі, частка — дыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі.

Літаратура:

PietrzkiewiczI. Biblioteka klasztoru kanoników regularnych laterańskich w Wilnie w XVII—XIX w. // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2002. Вып. 2.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.