Артыкулы: бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума
бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума. Існавала пры Полацкім езуіцкім калегіуме (пасля акадэміі) у канцы 16—пач. 19 ст. Хутка павялічвалася з пач. 17 ст. Значныя кнігазборы ёй ахвяравалі езуіты Ян Рывоцкі (1632), Ян Садкоўскі (1683). Вял. закупкі кніг адбыліся ў 1636 (на 300 злотых), 1643, 1646, 1647 (больш за 1000 злотых), 1679. У часпажара 1682 згарэлі кнігі ў пакоях прафесараў, як мяркуецца, агульная б-ка ацалела. Пасля гэтада для б-кі пабудавана мураванае памяшканне. У 1705, апасаючыся шведскага нападу, езуіты вывезлі б-ку ў будынкі былога Сапаскага манастыра, аднак у апошні дзень перавозкі ўся б-ка згарэла. Новы кнігазбор збіраўся гал.ч. шляхам закупкі. Большая яго частка згарэла ў час пажара 1750. Пасля гэтага была сабрана новая б-ка, якая значна абагацілася дзякуючы падараванням езуітаў, што перасяліліся ва ўсх. Беларусь з Рэчы Паспалітай пасля забароны ордэна езуітаў (1773). У 1787 у б-цы было 5576 кніг. У 1812 гал. б-ка акадэміі налічвала 30 тыс. тамоў на замежных мовах і 10 тыс. тамоў на польскай мове; было таксама шмат літаратуры на інш. мовах.
Літаратура:
BreżgoB. LosybibliotekjezuickichkolegiówwPołockuiWitebsku // PrzeglądPowszechny. 1926. № 169;
Jezuickaarshistorica. Kraków, 2001;
Шайкоў В. Да пытання аб езуіцкай бібліятэцы ў Полацку // Бел. гіст. часопіс. 2003. № 4;
KadulskaI. AkademiaPołocka: OśrodekkulturynaKresach, 1812—1820. Gdańsk, 2004.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


