Артыкулы: Бібліятэка Расійскай Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу

Бібліятэка Расійскай Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу (Библиотека Российской Академии наук). Створана па ўказу Пятра І у 1714 як «Б-ка яго царскай вялікасці». У 1725—47 называлася Імператарска Пецярбургская б-ка, у 1747—1917 — Б-ка Імператарскай АН, у 1917—25 — Б-ка Рас. АН, у 1925—92 — Б-ка АН СССР, з 1992 сучасная назва. У 1818 б-ка падзелена на 2 аддзяленні: 1-е (Рускае) і 2-е (Замежнае), якія былі фактычна самастойнымі б-камі з асобным кіраўніцтвам і фінансаваннем. У 1883 у складзе 1-га (Рускага) аддзялення створаны Славянскі аддзел, у 1893 — Часопісны аддзел, у 1901 — Рукапісны і Рускі кніжны аддзелы. У склад б-кі паступілі кнігі Пятра І, рас. акадэмікаў, інш. вучоных і пісьменнікаў. У 1719 б-ка налічвала 10 тыс. кніг, 1790-х г. — 40 тыс., у 1836 — 90 тыс., у 1862 — 243 тыс., у 1917 — 1,5 млн., у 1924 — 3,5 млн, у пач. 21 ст. — больш за 20 млн. У 1988 б-ка пацярпела ад пажара. У б-ку ўвайшло некалькі збораў рукапісаў і старадрукаў, што сфарміраваліся на тэрыторыі ВКЛ. У 1772 у Санкт-Пецярбург вывезена Нясвіжская б-ка князёў Радзівілаў (9673 назвы кніг). У 1890 і 1897 у б-ку паступіў збор праф. М.К.Баброўскага з рукапісамі 12—19 ст., а ў 1905 і 1908 — збор праф. П.Н.Дабрахотава (епіскапа Паўла) з рукапісамі 13—19 ст. Сярод найбольш каштоўных рукапісаў б-кі — Радзівілаўскі летапіс, Іпацьеўскі летапіс (Іпацьеўскі спіс), Наўгародскі 1-ы летапіс (Акадэмічны спіс), бел.-літ. летапісы: Нікіфараўскі і Акадэмічны. Сярод актавага матэрыяла б-кі прывілей Ягайлы Скіргайлу 1387 на Троцкае i Полацкае княствы, Менск, Свiслач, Бабруйск, Рэчыцу і інш. гарады (збор Рас. акадэміі); прывілеі вял. князёў літоўскіх і каралёў польскіх гораду Коўна 15—18 ст., дакументы пра маёнткі Ульскіх у Ковенскім пав. 17 ст. (збор І.І.Сразнеўскага), дакументы Жыровіцкага манастыра 17—18 ст. (збор Дабрахотава). Зберагаюцца дзённік сойма Рэчы Паспалітай 1761 (збор С.Р.Строганава), дзённік аблогі Пскова Стафанам Баторыем (выдадзены М.В.Каяловічам у 1867). Сярод рукапісаў творы Іасафата Кунэвіча (збор Дабрахотава), спіс віленскай «Граматыкі славянскай мовы» 1586, «Хроніка» Марціна Бельскага ў спісе 17 ст. (Архангельскі збор), шмат твораў Сімяона Полацкага. У б-цы зберагаюцца кнігі з б-кі караля польскага і вял. князя літоўскага Жыгімонта ІІ Аўгуста, Берасцейскай Бібліі 1563 (3 экз.), Астрожская Біблія 1581, «Жыціе Варлаама і Іааасафа» (Куцейна, 1637) і шмат інш. старадрукаў з ВКЛ 16—18 ст.

Літаратура:

Описание рукописного отделения Библиотеки Академии наук СССР. Т. 3—4. Л., 1930—59;

Исторический очерк и обзор фондов Рукописного отдела Библиотеки Академии наук. Вып. 1—2. М.; Л., 1956—58;

История Библиотеки Академии наук СССР, 1714—1964. М.; Л., 1964;

Описание Рукописного отдела Библиотеки Академии наук СССР. Т. 3—8. М.; Л., 1965—89;

Материалы и сообщения по фондам отдела рукописной и редкой книги Библиотеки Академии наук СССР. Л., 1966;

Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў Х—XVIII стагоддзях. Мн., 1993;

Книги из библиотеки польского короля Сигизмунда ІІ Августа: Каталог. / Сост. Е.А.Савельева. СПб., 1994;

Литваника XVI—XX вв. в собрании Российской академии наук: Каталог выставки. СПб., 1997;

Летопись Библиотеки Российской Академии наук. Т. 1. 1714—1900. СПб., 2004;

Польское восстание 1794 г. под руководством Т.Костюшко: Каталог книг из коллекции Библиотеки РАН / Сост. О.В.Гусева, Е.Ю.Шаповал. СПб.:, 2004;

Собрание польских старопечатных книг в Славянском фонде БАН. Вып. 1. Несвижская ординатская библиотека Радзивиллов / Сост. О.В.Гусева, Е.В.Комиссарова. 2 изд. СПб., 2005;

Почаевский сборник: Каталог / Сост. Е.А.Савельева. СПб., 2006;

Елкина Н.Н. К истории справочной и информационной работы в Библиотеке Российской Академии наук. СПб., 2007;

Леонов В.П. Библиотека Академии наук. Опыт биографии. М., 2013.

© Валерый Пазднякоў, 2010, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.