Артыкулы: бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаў
бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаў. Існавала пры Слонімскім кляштары дамініканцаў з канца 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. У 1819 у б-цы было 255 кніг рознай тэматыкі, у асноўным прапаведніцкая літаратура, творы па тэалогіі, філасофіі, царкоўнаму і свецкаму праву. У 1820 было 13 літургічных кніг, 235 прапаведніцкіх, тэалагічных і аскетычных твораў. Прыкладна ў такіх памерах захоўвалася б-ка ў наступных гадах.
Літаратура:
PietrzkiewiczI. Bibliotekiklasztorówsłonimskichw świetlezachowanychinwentarzyXVIII—XIXww. // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2005. Вып. 3.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


