Артыкулы: біла
біла, драўляная або металічная дошка, ударамі па якой склікаліся вернікі на богаслужэнне. Ужывалася ў ВКЛ у мясцовасцях, дзе не было званоў. Да сцяны царквы св. Мікалая ў Лагойску быў прымацаваны жалезны брус, сагнуты дугой, па якім білі камянём. У 1-й чвэрці 19 ст. яго знішчыў мясцовы святар. Да пач. 20 ст. захоўваўся прывешаны да сцяны Супрасльскай царквы кавалак арнаментаванай бронзавай пліты, які выкарыстоўваўся як Б. Царкоўныя правілы дазаваляюць ужыванне Б. да цяперашняга часу.
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 13—14.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


