Артыкулы: Бое (Бойерус, Boye, Boierus) Лаўрэнцій

Бое (Бойерус, Boye, Boierus) Лаўрэнцій (1561, Стакгольм—13.2.1619), педагог, паэт. З мяшчан. Выехаў са Швецыі разам з папскім паслом А.Пасевіна. Вучыўся ў Празе, Оламаўцы, Вільні. У 1586 у Кракаве ўступіў у ордэн езуітаў. Выкладаў у езуіцкіх навуч. установах у Яраславе (1595—97), Дорпаце (1698—1602), Вільні (з 1604), Браневе (1609—12, 1618—19), Нясвіжы (1615—16). Аўтар камедый, акалічнасных вершаў, паэм «Песня да песні Андрэя Юргевіча, каноніка віленскага, супраць Волана» («CarmenadAndreamJurgiewicz, CanonicumVilnensem, CarmenodversusVolanum», Вільня, 1587, дадатак да адказу Юргевіча на інвектыву А.Волана супраць рымскага папы), «Помпа Казіміра» («PompaCasimiriana», Брунсберг, 1604, апісанне абраза св. Казіміра, прысланага з Рыма ў Вілью ў 1604, выдадзена пад псеўданімам Квірын Кноглер Аўстрый, QuirinusCnoglerusAustrius), «Каралямахія» («Carolomachia», Вільня, 1606, апісанне Кірхгольмскай бітвы 1605, апублікаванае пад імем студэнта Віленскай акадэміі К.Завішы) і інш.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.