Артыкулы: Бохвіч (Бухвіч, Бохвіц) Шыман

Бохвіч (Бухвіч, Бохвіц) Шыман, віленскі людвісар у сярэдзіне 16 ст. Адрозніваўся вял. майстэрствам, аднойчы за адзін дзень адліў 18 гармат, за што вял. князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Аўгуст надаў яму шляхецтва. Пасля жыў у Кракаве. Як паведамляе Станіслаў Сарніцкі ў «Кнігах гетманскіх», Г. напісаў «Кнігі пушкарскія», якія засталіся ў рукапісе. Прыпушчальна быў кальвіністам, родапачынальнікам роду Бохвічаў герба «Радван» у ВКЛ.

Літаратура:

Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 22—23.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.