Артыкулы: Булевічы
Булевічы, літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога Вішымут, Едзівіла і Спрудзейка ўдзельнічалі ў падпісанні з Уладзіміра-Валынскім княствам дагавора 1219, скіраванага супраць Польшчы. Пра Вішымута летапісец адзначыў, што кн. Міндоўг забіў яго з братамі і ажаніўся з яго ўдавой. На думку рас. гісторыка І.Бяляева, Б. разам з Рушкавічамі валодалі тэр. ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на У — да Бярэзіны (дняпроўскай). Літ. гісторык Э.Гудавічус лічыць, што Б. валодалі Шаўліскай зямлёй. На думку М.Ермаловіча, іх уладанні ляжалі ў Верхнім Панямонні на ПнУ ад Новагародка.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


