Артыкулы: Бумблаўскас (Bumblauskas) Альфрэдас
Бумблаўскас (Bumblauskas) Альфрэдас (н. 18.11.1956, г. Цяльшай, Літва), літоўскі гісторык. Д-р габілітаваны (2008), праф. (2002). Скончыў Вільнюскі ун-т (1979), дзе з 1979 выкладае, загадчык кафедры тэорыі гісторыі і гісторыі культуры (з 1993), дэканам гіст. факультэта (1989—2002), намеснікам дэкана (з 2002). Даследуе цывілізацыйныя праблемы ВКЛ, яго гіст. ролю, Рэфармацыю. Быў членам рады сейма «Саюдзіса», яго намеснік старшыні (1990—92). Набыў папулярнасць дзякуючы ўдзелу ў тэлевізійнай праграме «Гісторыя Літвы» (1988—90), адзін са стваральнікаў праграмы «Таямніцы быцця» (з 1993), за што ўзнагароджаны Нац. прэмія ў галіне культуры і мастацтва (1998). Літаратурная прэмія Сімонаса Даўкантаса (1999), Прэмія парламенцкай асамблеі Літвы і Польшчы (2004).
Творы:
Dėl Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės civilizacijos pobūdžio // Lietuvos istorijos studijos. Vilnius, 1996. Т. 3;
The Heritage of the Grand Duchy of Lithuania: Perspectives of Historical Consciousness // The Peoples of the Grand Duchy of Lithuania. Vilnius, 2002;
Senosios lietuvos istorija 1009—1795. Vilnius, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


