Артыкулы: Бутрымовіч Мацей
Бутрымовіч Мацей (1745—1814), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З шляхецкага роду герба «Тапор». Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. З маладосці набліжаны да вял. гетмана ВКЛ М.К.Агінскага, служыў у адміністрацыі яго маёнткаў. Паручнік пяцігорскі, касір вайсковы з рангам паручніка ў 1776—82, пінскі канюшы з 1778, мечнік з 1780, суддзя гродскі з 1783, падстараста з 1785, лоўчы з 1791, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ініцыятар шырокіх гасп. пераўтварэнняў на Піншчыне. Ажыццяўляў пракладку гасцінцаў, Мухавецкага і Агінскага каналаў, праводзіў меліярацыю, пабудаваў Пінскі палац. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Валодаў маёнткам Крыстынаў у Пінскім пав.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


