Артыкулы: Быстрань (Bystroń) Ян
Быстрань (Bystroń) Ян (13.6.1860, в. Датыне Дольне, Цешынская Сілезія—30.6.1902), польскі мовавед. Бацька Я.С.Быстраня. Д-р (1886), чл.-кар. Пазнанскага т-ва аматараў навук (1887), Акадэміі навук у Кракаве (1894). Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў нямецкую гімназію ў Цешыне. У 1881—86 вучыўся у Кракаўскім, у 1886—87 — у Лейпцыгскім ун-тах. Выкладаў у гімназіях у Кракаве (1888—89, 1891—1902) і Стрыі (1889—91). Працы па гісторыі польскай, славацкай, нямецкай і літоўскай моў, этналогіі, фалькларыстыцы. Даследаваў «Катэхізіс» Я.Лядэсьмы у перакладзе на літоўскую мову (Вільня, 1605), перавыдаў яго, забяспечыўшы граматычным уступам і слоўнікам («KatechizmLedesmawprzekładziewschodnio-litewskim. Z wydania wileńskiego z roku 1605. wydał i gramatycznym wstępem i słownikiem opatrzył Jan Bystroń». Кракаў, 1890).
Творы:
Przyczynek do bibljografii litewskiej. 1893.
Літаратура:
Biogramy uczonych polskich. Cz. 1, z. 1. Wrocław, 1983.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


