Артыкулы: Бялінскі Станіслаў Костка
Бялінскі Станіслаў Костка (?—1812?), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З 1761 падкаморы каронны, з 1765 шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1778 чашнік каронны. У 1784—86 чл. Пастаяннай Рады. Маршалак Гарадзенскага сойма 1793. Выступаў за арыентацыю дзяржавы на Рас. імперыю. За садзейнічанне другому падзелу Рэчы Паспалітай прызначаны маршалкам надворным каронным і атрымаў графскі тытул ад прускага караля Фрыдрыха Вільгельма ІІІ. Памёр у Віцебску.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


