Артыкулы: Бярзанскі Міхал
Бярзанскі Міхал (3.6.1691, Жамойць—29.3.1736), дзеяч каталіцкай царквы. У 1709 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1721 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Віленскай акадэміі (1722—23) і Крожах (1723—26), прапаведнік і прэфект школы ў Крожах (1727—28), місіянер у Ворнях (1728—29), рэктар калегіума ў Пашаўшы (1735—36). У Пашаўскім касцёле паставіў алтар св. Францыска Ксаверыя. Выдаў кнігу «FlaminiauniversaeRomae» (Вільня, 1723).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


