Артыкулы: Бярозаўскі павет
Бярозаўскі павет, адм.-тэр. адзінка. Цэнтр — г. Бяроза (цяпер цэнтр Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.). Створаны Гарадзенскім соймам 1793 у складзе Берасцейскага ваяводства. У склад Б.п. увайшла рэшта Пінскага павета, якая пасля 2-га падзелу засталася ў Рэчы Паспалітай, а таксама Бярозаўская, Сялецкая, Сяхновіцкая парафіі Берасцейскага ваяв., Альшэўская парафія Слонімскага пав. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Б.п. далучаны да Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


