Артыкулы: Агрыпіна

Агрыпіна (паводле інш. звестак Марыя; каля 1340—пасля 1392), вялікая княгіня ніжагародская, жонка вялікага князя Барыса Канстанцінавіча. Наймалодшая дачка вял. князя літоўскага Альгерда і яго 1-й жонкі Марыі Яраслаўны, княжны віцебскай. Шлюб А. і Барыса адбыўся ў 1354. Пасля смерці ў 1355 бацькі, вял. князя ніжагародскага Канстанціна Васілевіча Барыс княжыў у Гарадцы, а з 1365 (канчаткова з 1383) — таксама ў Ніжнем Ноўгарадзе. Шлюб А. і Барыса дазволіў Альгерду мець у асобах ніжагародскіх князёў саюзнікаў у барацьбе з Масквою. У 1371 Альгерд патрабаваў у канстанцінопальскага патрыярха Філафея паставіць сабе асобнага мітрапаліта ў Кіеве, улада якога павінна была распаўсюджвацца і на Ніжні Ноўгарад. У 1392 вял. князь маскоўскі Васіль Дзмітрыевіч захапіў Ніжні Ноўгарад, а Барыса, А. і іх дзяцей загадаў «развесці па гарадах». Барыс памёр у 1394. Меў сыноў Івана (мянушка Тугі Лук), Данілу (некаторы час княжыў у Ніжнім Ноўгарадзе) і дачку.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.