Артыкулы: Адам (Адамус, Adamus) Рэйнальд

Адам (Адамус, Adamus) Рэйнальд (1602, княства Пфальц, Германія—пасля 1653), кальвінісцкі тэолаг, педагог у ВКЛ. З 1622 вучыўся ў Лейдэнскім ун-це (Нідэрланды). Па запрашэнні К.Радзівіла пераехаў у ВКЛ. Працаваў выкладчыкам у Слуцкай гімназіі. Разам з педагогамі А.Дабжанскім і А.Музоніем склаў на лац. мове статут, праграму і расклад заняткаў для гэтай школы («Ordo scholae slucensis», Любча, 1628). У кнізе даюцца арыгінальныя метадычныя ўказанні па курсу л-ры і гісторыі, арганізацыі тэатральных паказаў, фізічнай падрыхтоўцы навучэнцаў; з павагаю гаворыцца пра духоўную адоранасць жыхароў Случчыны, даецца кароткае апісанне бел. прыроды. У 1629 Віленскі сінод зацвердзіў да друку падрыхтаваныя А. дапаможнікі па рыторыцы і гісторыі. Дапаможнік па рыторыцы выдадзены ў Любчы каля 1630, змяшчаў тропы і стылістычныя фігуры, якія былі праілюстраваны прыкладамі з антычнай л-ры і штодзённага жыцця Беларусі. Выхавальнік Я.Радзівіла, суправаджаў яго ў час вучобы ў Зах. Еўропе. Пасля вяртання ў 1633 яго дарадца ў рэліг. і культ. справах. У 1642 па даручэнні Віленскага сінода інспектаваў кальвінісцкія школы ў Слуцку і Кейданах. Асеў у Кейданах, дзе працаваў бібліятэкарам, склаў праграму і расклад заняткаў для школы (1647). Удзельнічаў у пратэстанцкіх сінодах у Орлі (1644) і Торуні (1645).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.