Артыкулы: адверныя
адверныя, службоўцы пры двары вялікага князя літоўскага і вялікай княгіні ў 16—17 ст., якія выконваў дробныя даручэнні. Пры двары было некалькі А., якія атрымлівалі ад гаспадара за «службу адверніцкую» вольную ад падаткаў зямлю, да некалькіх валок, у асноўным у Гарадзенскай эканоміі («Устава на валокі» 1557 прадугледжвала надзяленне аднаго А. надзелам у 2 валокі). Адверніцкая служба перадавалася ў спадчыну, як і зямельны надзел для забяспечэння гэтай службы. Некаторым А. за верную службу надавалася шляхецтва. З сярэдзіны 17 ст. А. ужо не служылі пры двары. А.-сяляне пераведзены на чынш і зліліся з асноўнай масай сялянства. Некаторыя А.-шляхціцы пачалі займаць дзярж. пасады
Літаратура: Доўнар А.В. Сяляне-слугі другой паловы XVI—сярэдзіны XVIII ст. Мн., 2007. С. 63—66.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


