Артыкулы: адопцыя
адопцыя(ад лац. adopcio усынаўленне, прыём), 1) у праве ВКЛ назва ўсынаўлення, прызнання пазашлюбнага дзіцяці (бенкарта) законным. 2) Прыём шляхціцам да свайго роду няшляхціца з прадастаўленнем яму права карыстацца гербам гэтага роду, т.зв. «А. праз герб» («adoptio per arma»). У ходзе заключэння Гарадзельскай уніі 1413 шляхам А. шматлікія роды літ. баярства парадніліся з польскімі родамі і атрымалі іх гербы. У 16 ст. польскія роды адаптавалі яшчэ некалькі дзесяткаў родаў з ВКЛ. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1601 забараніла шляхце самавольна надаваць свае гербы няшляхце, што паўторана на каранацыйным сойме 1633, аднак яшчэ і ў 18 ст. набожныя шляхціцы адаптавалі яўрэяў, даючы ім свае гербы і нават прозвішчы, калі тыя згаджаліся прыняць хрысціянства.
Літаратура:
Bardach J. Adopcja w prawie litewskim XV i XVI w. // Bardach J. Studia z ustroju i prawa Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVII w. Warszawa, 1970.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


