Артыкулы: Азямблоўскі Ян

Азямблоўскі Ян (3.2.1655, Мазовія—13.12.1704), дзеяч каталіцкай царквы. У 1671 у Вільне ўступіў у ордэн езуітаў. Выкладаў філасофію і матэматыку ў Пултуску (1687—89), Нясвіжы (1689—91) і Вільні (1692—95), прэфект студыяў у Полацку (1695—96), дворны місіянер віленскага ваяводы К.Я.П.Сапегі і вайсковы місіянер у Вільні (1696—1704). Зберагліся рукапісы яго лекцый па філасофіі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.