Артыкулы: Айгуст

Айгуст, князь пскоўскі ў 2-й пал. 13 ст. Паводле паведамлення Наўгародскага 1-га летапісу, у 1270 вял. князь уладзімірскі, цвярскі і наўгародскі Яраслаў Яраславіч паставіў княжыць у Пскове А. — князя невядомага, пэўна, літоўскага паходжання. Пазнейшы летапіс хібна называе яго імя «Аўгуст». Перад гэтым у Пскове княжыў Даўмонт, магчыма, А. быў з яго праціўнікаў у Літве. Аднак княжанне А. не было доўгатэрміновым, і Даўмонт хутка вярнуў свой пасад.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.