Артыкулы: Алена (каля 1390—пасля 1449), княгіня раціборгская
Алена (каля 1390—пасля 1449), княгіня раціборгская, жонка князя Януша ІІ. Дачка кн. Карыбута. У студз. 1407 выдадзена замуж за Януша ІІ з лініі опаўскіх Пшэмысловічаў (Сілезія). Мяркуецца, што шлюб адбыўся ў Вільні, дзе раціборгскага князя прадстаўлялі яго паслы. Першапачаткова была праваслаўнай, пасля заключэння шлюбу мусіла прыняць каталіцтва. Аўдавела ў 1424. Мела сыноў Мікалая, Вацлава, дачку Малгажату.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


