Артыкулы: Жыхлінскі (Żychliński) Тэадор
Жыхлінскі (Żychliński) Тэадор (25.6.1836, Гжыміслаў каля Сьрэма, Польшча—26.8.1909), польскі гісторык, генеалог, публіцыст. З шляхецкай сям’і. Служыў паручнікам артылерыі ў прускай арміі. Перасяліўся ў Вроцлаў, дзе у 1863 удзельнічаў у канспірацыйным руху, пасля ў Познані. У 1864—76 рэдактар газет «Dziennik Poznański» («Пазнанскі дзённік») і «Kurier Poznański» («Пазнанскі кур’ер»). Выдаў працу «Залатая кніга польскай шляхты» («Złota księga szlachty polskiej», т. 1—31, Познань, 1879—1908), у якой 521 гістарычна-генеалагічны нарыс шляхецкіх родаў Рэчы Паспалітай (многія дасланы Ж. з месцаў). Нарысы пра роды ВКЛ (Агінскія, Белазоры, Бжастоўскія, Вайніловічы, Валадкевічы, Касакоўскія, Нарушэвічы, Пацы, Плятэры, Ромеры, Сангушкі, Сялявы, Тышкевічы, Хадкевічы, Храпавіцкія і інш.) вылучаюцца высокім узроўнем апрацоўкі.
Творы:
Żywot Tadeusza Kościuszki. Poznań, 1876;
Kronika żałobna rodzin wielkopolskich od 1863—1876 r. Poznań, 1877.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


