Артыкулы: Альберціні (Albertini) Джаакіна

Альберціні (Albertini) Джаакіна (30.11.1748, г. Пезара, Італія—27.3.1812), італьянскі кампазітар і капельмайстар. З 1777 працаваў у Варшаве, з 1782 капельмайстар караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1784 у Нясвіжскім замку Радзівілаў дырыжыраваў операй Я.Д.Голанда «Агатка» і выканаў уласную арыю. У 1796 выехаў у Італію, у 1803 вярнуўся ў Варшаву, дзе выкладаў спевы. Напісаў оперы («Дон Жуан», пастаўлена ў 1783 у Варшаве, пасля ў Вільні), кантаты (у т.л. ў гонар элекцыі Станіслава Аўгуста, 1790), сімфоніі.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.