Артыкулы: альвар
альвар, шырокараспаўсюджаная назва граматыкі лацінскай мовы «De institutione grammatica», аўтарам якой з’яўляецца партугальскі езуіт Эмануэл Алварэш (1526—1582). Упершыню выдадзена ў Лісабоне ў 1572. Шырока выкарыстоўвалася ў школах Рэчы Паспалітай, дзе шмат перавыдавалася, упершыню ў Познані ў 1577, пасля ў Вільні (15 выданняў), Калішы, пазней у Полацку. Апошні раз выдадзена ў Пецярбургу ў 1840. Розныя выданні маюць свае асаблівасці ў падачы матэрыялу, разбіўцы на класы і інш. У 18 ст. граматыку крытыкавалі піяры, аднак яна была ўведзена ў школы, падлеглыя Адукацыйнай камісіі.
Літаратура:
Cytowska M. Od Aleksandra do Alvara: (Gramatyki łacińskie w Polsce w XVI w.). Wrocław, 1968.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


