Артыкулы: Альгімонт (Альгімунт)

Альгімонт (Альгімунт), міфічны вялікі князь новагародскі беларуска-літоўскіх летапісаў. Названы нашчадкам Палемона, сынам новагародскага князя Траняты (летапісы Археалагічнага таварыства, Рачынскага, Альшэўскі, Румянцаўскі), або Скіргайлы (летапіс Красінскага), або Скрыгайлы (Яўрэінаўскі летапіс), які княжыў, быццам, у сярэдзіне 13 ст. Пасля смерці Траняты заняў новагародскі трон. Пасля шматгадовага княжання пакінуў княства свайму сыну Рынгальту. «Хроніка літоўская і жамойцкая» (17 ст.) дадае, што А. «меў трохі непрыязні» з луцкім і белзскім князем Давыдам Мсціславічам з-за граніцы падляшскай і белзскай.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.