Артыкулы: Альгімонт

Альгімонт, міфічны князь беларуска-літоўскіх летапісаў. Названы сынам князя Гольшы (родапачынальніка Гальшанскіх), унукам вял. князя Рамана з рода герба Кітаўрас. Упамінаецца пры апісанні падзей, аднесеных да сярэдзіны—2-й пал. 13 ст. Пасля смерці бацькі А. быў яшчэ малалетнім. Гэта выкарыстаў кн. Даўмонт, які з Пскова напаў на літ. землі, але быў разбіты кн. Лаўрышам. Той параіў панам ВКЛ абраць на трон Віценя, бо А. і інш. прэтэндэнт былі яшчэ маладыя. Легенда пра А. ўзнікла, відаць, у родзе князёў Гальшанскіх.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.